Мінінфарм ізноў прыпыняе дзейнасць выдавецтва "Кнігазбор"

Дырэктар выдавецтва "Кнігазбор" Генадзь Вінярскі / racyja.com
Дырэктар выдавецтва "Кнігазбор" Генадзь Вінярскі / racyja.com

Мінінфарм з 22 снежня на адзін месяц прыпыняе дзейнасць прыватнага выдавецтва "Кнігазбор".

Прычына фармальная: нібыта выдавецтва не звярнулася ў неабходныя тэрміны з інфармацыяй пра змяненне нейкіх звестак.

Сёлета гэта ўжо другі напад Мінінфарма на выдавецтва. У траўні дзейнасць "Кнігазбору" прыпынялі на тры месяцы з тых жа прычынаў.

У кастрычніку дзяржаўная "Белкніга" скасавала дамову з "Кнігазборам" ды іншымі прыватнымі выдавецтвамі на распаўсюд літаратуры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі