Сетка кнігарняў "Белкніга" скасоўвае дамовы з недзяржаўнымі выдавецтвамі

Кнігарня / Еўрарадыё, ілюстрацыйны здымак
Кнігарня / Еўрарадыё, ілюстрацыйны здымак

Дзяржаўная "Белкніга" разрывае дамовы з выдавецтвамі "Янушкевіч", "Кнігазбор" і "Галіяфы". Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміла выдавецтва "Янушкевіч".

"Мноства нашых кніг, якія мы даўно нікуды не пастаўляем, можна яшчэ знайсці ў кнігарнях "Белкнігі", асабліва ў рэгіёнах. Паспяшайцеся, бо хутка іх там не будзе!" — падкрэсліваюць у выдавецтве.

"Белкніга", бадай, адзінае месца ў невялікіх гарадах Беларусі, дзе можна набыць літаратуру. Цяпер месца беларускіх кніг, відаць, зойме расійская прадукцыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі