Мінскае "Дынама" — адзіная каманда ў КХЛ, дзе заробак даюць у доларах
Пра гэта паведаміў хакеіст мінскага хакейнага клуба Лукаш Крайчак.
Абаронца мінскага ХК "Дынама" Лукаш Крайчак паведаміў чэшскім СМІ, што клуб выплачвае заробак у доларах. Па яго словах, гэта адзіная каманда ў Кантынентальнай хакейнай лізе, дзе заробак атрымоўваюць у доларах.
"Шмат якім клубам прыходзіцца нялёгка. Упэўнены, што гэта ўсё скончыцца, але калі гэта здарыцца, ніхто не ведае. Гэта Расія", — цытуе by.tribuna.com словы Крайчака.
Фота — belarushockey.com