Мінскае "Дынама" дома прайграла "Ёкерыту" — 1:4
Хакеісты мінскага "Дынама" ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ зноў зазналі паразу — ужо чацвёртую запар.
28 лістапада яны прымалі на сваёй пляцоўцы фінскі "Ёкерыт". Гульня скончылася з лікам 1:4 на карысць гасцей (1:2, 0:2, 0:0).
"Ёкерыт" адкрыў лік на 6-й хвіліне гульні: першую шайбу забіў былы дынамавец Джэф Плат. Аднак ужо праз хвіліну Дзмітрый Буйніцкі выраўняў лік. Праўда, ягоная шайба засталася адзінай, якую "зубры" здолелі забіць у браму праціўніка.
Наступны матч у чэмпіянаце КХЛ мінскі клуб правядзе 2 снежня ў Падольску з "Віцязем".