Мінскае "Дынама" прайграла маскоўскім дынамаўцам — 4:6

Мінскае "Дынама" прайграла маскоўскім дынамаўцам — 4:6

Мінскае "Дынама" прайграла ў чэмпіянаце КХЛ маскоўскім дынамаўцам — 4:6 (1:2, 1:3, 2:1). Госці, трэцяя каманда Заходняй канферэнцыі, мелі заўважную перавагу. Шайбы ў мінчукоў на рахунку Брэндана Козуна, Іллі Шынкевіча (яго першая шайба ў сезоне), Дзяніса Масалёва і Шэйна Прынса.

На "Мінск-Арэне" прысутнічала крыху больш за 4 тысячы заўзятараў. Запомніўся эпізод, калі масквіч Сяргей Байкоў адправіў мінскага дынамаўца Арцёма Дзямкова ў накдаўн (сілавы прыём ёсць на адным з відэа).

18 лютага "Дынама" згуляе ў гасцях з фінскім "Ёкерытам". Мінчукі працягваюць барацьбу за патрапленне ў плэй-оф. Турнірную табліцу можна пабачыць на сайце КХЛ.

Мінскае "Дынама" прайграла маскоўскім дынамаўцам — 4:6
Статыстыка / @hcdinamoby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі