Мінскае "Дынама" ў авертайме абыграла "Сочы"

Мінскае "Дынама" ў авертайме абыграла "Сочы"

Мінскае "Дынама" ў чарговым матчы чэмпіянату КХЛ у гасцях у авертайме абыграла "Сочы" — 3:2 (1:1, 0:1, 1:0, 1:0). У асноўны час шайбы ў дынамаўцаў закінулі Сцяпан Фалькоўскі (18-я хвіліна) і Зак Мітчал (42-я). А пераможную кропку ў авертайме паставіў расійскі нападаючы "Дынама" Раман Гарбуноў.

25 студзеня "Дынама" прымае "Северсталь", якую днямі ўдалося абыграць у гасцях па булітах.

У мінскага "Дынама" 47 ачкоў пасля 55 гульняў і пятае месца ў Заходняй канферэнцыі.

Мінскае "Дынама" ў авертайме абыграла "Сочы"
Статыстыка / twitter.com/hcdinamoby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі