Мінскае "Дынама" вяло з лікам 2:0, але прайграла маскоўскаму "Дынама"

Мінскае "Дынама" вяло з лікам 2:0, але прайграла маскоўскаму "Дынама"

Хакеісты мінскага "Дынама" 9 снежня прымалі ў сябе дома "Дынама" з Масквы. 

Гульня скончылася паразай гаспадароў пляцоўкі — 2:3 (2:2, 0:1, 0:0), хаця спярша яны вялі з лікам 2:0. 

За першыя пяць хвілінаў сустрэчы "зубры" паспелі закінуць ў браму сапернікаў дзве шайбы. Вызначыліся Вусаў і Прынс. Аднак у тым жа першым перыядзе масквічы адквіталі абедзве шайбы. А ў другім перыядзе выйшлі наперад — 3:2. Апошняя траціна сустрэчы атрымалася безгалявой. 

11 снежня мінскае "Дынама" будзе гуляць у гасцях у казанскага "АК Барса".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі