Мінскае “Дынама” з цяжкасцю абыграла ў гасцях “Югру” — 2:1 (відэа)

Мінскае “Дынама” з цяжкасцю абыграла ў гасцях “Югру” — 2:1 (відэа)

Мінскае “Дынама” ў чарговым матчы чэмпіянату КХЛ з цяжкасцю абыграла ў Ханты-Мансійску мясцовую “Югру” — 2:1 (0:0, 1:1, 1:0). Маючы перавагу на працягу матча, дынамаўцы вырвалі перамогу на апошняй хвіліне асноўнага часу. А пачалося ўсё з шайбы, якую на 29-й хвіліне закінуў 20-гадовы Дзмітрый Буйніцкі. Гэта яго першая шайба ў КХЛ. Аднак на 36-й “Югра” ў большасці зраўняла лік. Справа ішла да авертайма, але за 50 секунд да сірэны Яўген Кавыршын закінуў пераможную шайбу.

За матч мінчукі зрабілі 73 кідкі, з іх у створ — 39. У гаспадароў пляцоўкі з 43 кідкоў у створ ляцелі 24 шайбы. Па штрафным часе была нічыя — 10:10.

27 верасня мінскае “Дынама” згуляе ў Омску з мясцовым “Авангардам”. Пакуль беларускі клуб мае 17 ачкоў пасля 15 матчаў і займае 10-е месца ў Заходняй канферэнцыі. “Авангард” з 23 ачкамі пасля 13 паядынкаў займае 6-ы радок у турнірнай табліцы Усходняй канферэнцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі