Мінскія дынамаўцы прайгралі СКА — 1:5

Мінскія дынамаўцы прайгралі СКА — 1:5

22 студзеня мінскія дынамаўцы ў рамках чэмпіянату КХЛ гулялі ў гасцях у СКА з Санкт-Пецярбурга. Хакейны матч скончыўся разгромнай паразай нашых суайчыннікаў — 1:5 (0:3, 0:2, 1:0). 

Хакеісты СКА здолелі забіць тры шайбы ўжо ў першым перыядзе, не атрымаўшы ніводнай у адказ. У другім у браму "зуброў" заляцелі яшчэ дзве шайбы. Толькі на 49-й хвіліне гульні Джонатан Блум здолеў "размачыць" лік — але нават гэты гол быў пад пытаннем: суддзі глядзелі паўтор моманту, каб вызначыць, ці не было перашкоды брамніку падчас гола. У выніку вырашылі, што ўсё адбывалася ў рамках правілаў. 

Гульня так і скончылася з лікам 5:1 на карысць СКА. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі