Мінскія дынамаўцы ў апошнім матчы сезона выйгралі ў маскоўскіх — 4:3 (відэа)
27 лютага мінскае "Дынама" ў сваім апошнім матчы ў сезоне КХЛ сустракалася з маскоўскімі дынамаўцамі. "Зубры" — аўтсайдары лігі, і сённяшні матч для іх нічога не вырашаў.
Аднак нечакана для ўсіх мінскія хакеісты паказалі цікавую гульню і перамаглі з лікам 4:3 (1:3, 3:0, 0:0).
У першым перыядзе "зубры" прапусцілі першую шайбу ўжо на другой хвліне сустрэчы, а на шостай — другую. Толькі на 15-й хвіліне матча Андрэй Касціцын "размачыў" лік, і пасля гэтага гульня перастала ісці па звыклым за гэты сезон сцэнары.
Касціцын у гэтым матчы аформіў хет-трык, а пераможную шайбу забіў Аляксандр Паўловіч на 37-й хвіліне сустрэчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.