Мінскія фанаты AC/DC скупілі ўсе месцы ў аўтобусе на канцэрт у Варшаву
Беларусы ахвотна ездзяць за мяжу на канцэрты, але не імкнуцца пабачыць спартовыя падзеі, піша газета "Туризм и отдых". У якасці прыкладаў разглядаюцца тры значныя падзеі канца траўня. Так, пабачыць конкурс "Еўрабачанне", які пройдзе ў Осла з 25 па 29 траўня, вырашылі каля 15 беларусаў. Іх не спалохаў нават высокі кошт тура - ад 680 еўра за суткі (уключаючы пералёт, візу і квіток на канцэрт).
А вось арганізатары паездкі на этап Формулы 1 у Стамбуле наракаюць на ізкі попыт. Хаця кошт паездкі значна меншы - ад 635 еўра за тры дні, уключаючы пералёт, уваходныя квіткі на аўтадром і трансферы да яго на ўвесь час знаходжання.
Затое ахвотныя паехаць на канцэрт AC/DC у Варшаву раскупілі ўсе месцы ў аўтобусе. Зрэшты, і кошт яго даволі "дэмакратычны" - каля 220 еўра за праезд, пражыванне, візу і квіток на канцэрт.