Мінскія ўлады прапануюць адпраўляць турыстаў у Зімбабвэ
![Зімбабвэ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-08/city-568208_1280.jpg.webp?itok=HEwy9mPz)
Зімбабвэ / pixabay.com
Мінскія ўлады прапануюць адпраўляць турыстаў у Зімбабвэ. "Там вялізны турыстычны патэнцыял... Там ёсць, што паглядзець", — кажа ў эфіры "Альфа Радыё" першая намесніца старшыні Мінскага гарвыканкама Надзея Лазарэвіч. І дадае: "Калі арганізуем больш простую магчымасць туды дабрацца, то нашы людзі паедуць адпачываць".
Чыноўніца сцвярджае, што ў Зімбабвэ "прымальныя кошты". "Увогуле, нашым людзям будзе цікава", — кажа Лазарэвіч.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі намагаецца наладзіць выгаднае супрацоўніцтва з Зімбабвэ, дзе яго цікавяць найперш карысныя выкапні. І не толькі. "У адной з нашых гандлёвых сетак хутка павінна з'явіцца садавіна з Зімбабвэ", — анансавала першая намесніца старшыні Мінскага гарвыканкама.
![Мінскія ўлады прапануюць адпраўляць турыстаў у Зімбабвэ](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Z01.jpg.webp?itok=1z9Lw5-b)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.