Мінскую вобласць ачоліў Барыс Батура, а Гродзенскую — Сямён Шапіра

Кіраўнік Беларусі прызначыў Барыса Батуру старшынём Мінскага аблвыканкама. Яго першым намеснікам прызначаны Валеры Іваноў, інфармуе БЕЛТА.
Леанід Крупец вызвалены ад пасады старшыні Мінскага аблвыканкама ў сувязі з пераходам на іншую працу.

Старшынём Гродзенскага аблвыканкама прызначаны Сямён Шапіра, які да гэтага быў міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання. На яго месца міністрам прызначаны Міхаіл Русы - дагэтуляшні старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па аграрных пытаннях. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі