Мінздароўя зменшыла тарыфы на стаматалогію, але цэны ўсё роўна выраслі

Цены на стоматологию в Беларуси

Чыноўнікі хацелі як лепш, а атрымалася як заўсёды / "СБ"

Мінздароўя Беларусі летась прыняло пастанову №170, якой усталявала максімальныя тарыфы на стаматалагічныя паслугі. Па задумцы чыноўнікаў, гэты крок мусіў знізіць цэны на лячэнне зубоў. Але выйшла наадварот.

"Онлайнер" пагутарыў з уладальнікамі стаматалагічных клінік. Тыя кажуць, што тарыфы, вядома, зацверджаныя, але пашырыўся пералік маніпуляцый. Таму і атрымліваецца, што за лячэнне зубоў ўсё ж даводзіцца плаціць больш.

“Танней нічога не стане, гэта дакладна. Паводле новай пастановы, самі паслугі патаннелі, але ў той жа час дадаліся новыя маніпуляцыі, якіх раней не было, а зараз іх можна дадаваць. 

Па факце сапраўднага зніжэння не будзе, а паколькі матэрыялы даражэюць, аўтаматычна вырастае і цана. Не думаю, што прыватнікі будуць сёння надта падымаць кошты, але ў перспектыве яны трошкі дакладна вырастуць", — сказаў адзін з уладальнікаў стаматалогіі.

У медцэнтрах тлумачаць, што даражэе і арэнда, і асабліва расходнікі — яны імпартныя.

На "гарачай лініі" Мінздароўя нагадалі, што кліенты павінны атрымліваць нарад-заказы, звяраць цэны з прэйскурантамі і, у выпадку неадпаведнасці цаны, дамагацца захавання сваіх правоў. Пры гэтым там дадалі, што рэгулююць толькі тарыфы на медыцынскія паслугі, але кошт складаецца як з прамых выдаткаў, так і ўскосных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі