Мітрапаліта Веніяміна чакаюць на "Лініі Сталіна"
Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна чакаюць у гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна", паведамляе stalin-line.by. Кіраўнік БПЦ збіраецца там асвяціць праваслаўную капліцу, пабудаваную ў гонар рускага князя Аляксандра Неўскага, прызнанага РПЦ святым. Мерапрыемства запланаванае на 19 верасня.
У жніўні мітрапаліт Веніямін наведаў у Мінску храм у ваенным гарадку побач з брыгадай спецназу МУС, якая ўдзельнічала ў падаўленні мірных пратэстаў у Беларусі. У інтэрнэце з'явіліся здымкі, на якіх кіраўнік БПЦ стаіць побач з камандуючым унутранымі войскамі Мікалаем Карпянковым і былым спецназаўцам Дзмітрыем Паўлічэнкам, якога на Захадзе ўнеслі ў "чорныя спісы" з-за падазрэнняў у датычнасці да знікнення апазіцыйных палітыкаў у Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.