Мытня працуе без выходных
45 пунктаў мытнага афармлення будуць працаваць у перыяд навагодніх і калядных святаў. Абгрунтаванасць такога рашэння пацверджаная вялікім аб'ёмам тавараў і транспартных сродкаў, прадстаўленых да мытнага афармлення ў гэты перыяд, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Дзяржаўнага мытнага камітэту.
Толькі цягам 4 выходных дзён снежня аформлена 2500 экспартных паставак і 1700 імпартных. Апроч таго, аформлена 1350 транспартных сродкаў, увезенных фізічнымі асобамі.
Толькі цягам 4 выходных дзён снежня аформлена 2500 экспартных паставак і 1700 імпартных. Апроч таго, аформлена 1350 транспартных сродкаў, увезенных фізічнымі асобамі.