МЗС Польшчы заявіла пратэст беларускаму амбасадару ў Варшаве

Міністэрства замежных спраў Польшчы заявіла пратэст беларускаму амбасадару ў Варшаве. Дзеля гэтага вечарам 15 жніўня Павел Латушка быў выкліканы ў МЗС Польшчы.  Нагадаем, учора на памежным пераходзе “Брузгі” беларускія памежнікі забаранілі ўезд на тэрыторыю нашай краіны віцэ-маршалку Сенату Польшчы Кшыштафу Путры, лідэру апазіцыйнай партыі “Грамадзянская платформа” Дональду Туску і дэпутату польскага Сейма Роберту Тышкевічу.

Польскія палітыкі ехалі ў Гродна для ўдзелу ў мерапрыемствах з выпадку нацыянальнага свята – Дня Войска Польскага. МЗС Беларусі заявіў, што раней ужо паведамляў Варшаве, што некаторым польскім палітыкам, якія плануюць прыехаць у Гродна, будзе адмоўлена ва ўездзе ў краіну.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі