На адборы чэмпіянату Еўропы беларускія гандбалісты прайгралі румынам

На адборы чэмпіянату Еўропы беларускія гандбалісты прайгралі румынам

2 лістапада ў Мінску прайшоў матч адборачнага турніру на чэмпіянат Еўропы па гандболе 2018 года. Мужчынская зборная Беларусі прымала ў сябе ў гасцях нацыянальную каманду Румыніі і прайграла з лікам 23:26 (10:13).

Наступны матч каманда Юрыя Шаўцова правядзе 6 лістапада ў гасцях супраць Сербіі.

Беларусь уваходзіць у другую групу разам з Польшчай, Румыніяй і Сербіяй. Усяго існуе сем адборачных групаў. Фінальны турнір пройдзе ў Харватыі. Па выніках двухкругавога турніру ў яго выйдуць дзве найлепшыя каманды кожнай групы і лепшая сярод трэціх зборных.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі