На адкрытым чэмпіянаце ЗША Азаранка стартавала з перамогі
Вікторыя Азаранка / Getty Images
На Адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе беларуска Вікторыя Азаранка (18-ы нумар у рэйтынгу WTA) стартавала з перамогі.
У 1/64 фіналу нашая суайчынніца ўпэўнена перамагла Фіёну Фэро (190) з Францыі ў двух сэтах — 6:1, 6:2. Паядынак працягваўся 1 гадзіну 15 хвілін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.