На час моцных маразоў у Мінску адкрылі пункт абагрэву для бяздомных
На вуліцы Ваўпшасава, 42 каля Дома начнога знаходжання асоб без пэўнага месца жыхарства ў сераду адкрылі пункт абагрэву, інфармуе агенцтва "Мінск-Навіны".
Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа ставіць намёты абагрэву штогод у рамках акцыі "Сацыяльны патруль". Там бяздомныя могуць атрымаць цёплую вопратку, гарачае харчаванне і месца для начлегу ў Доме начнога знаходжання, кажа галоўны спецыяліст Мінскай гарадской арганізацыі БТЧК Андрэй Багданаў.
Усім, хто звярнуўся, даюць цёплую коўдру (плед), ваўняныя шкарпэткі, шапку з пальчаткамі, а таксама прадуктовы і гігіенічны наборы. У прадуктовы ўваходзяць два слоікі кашы, тушонка, паштэт, гарбата, цукар, печыва, сурвэткі, аднаразовы посуд. У гігіенічны — мыла, вільготныя сурвэткі, шчотка з зубной пастай, туалетная папера.
Акрамя таго Чырвоны Крыж даў 80 такіх набораў бяздомным у Доме начнога знаходжання.
У першыя ж гадзіны працы ў пункт абагрэву звярнуліся сем чалавек.
Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 9.01: