Беларусу зрабілі аперацыю, грошы на якую збіралі ўсім светам

Віталь Тысеў / zrzutka.pl

Віталь Тысеў / zrzutka.pl

Беларусу Віталю Тысеву зрабілі аперацыю, грошы на якую збіралі ўсім светам.

У жніўні 2020 года мужчыну затрымалі падчас пратэстаў. Утрыманне ў ізалятары справакавала запаленне даўняй траўмы хрыбта, паведамляе Radio Svaboda.

У хуткім часе ў беларуса пачаў развівацца вельмі агрэсіўны анкілазавальны спандыліт, пісаў BySol. Усе суставы хрыбта, як і многія іншыя суставы, у яго пачалі сцірацца. І Віталь з'ехаў у Польшчу.

У Польшчы яму была праведзена поўная дыягностыка стану хрыбта. Яна паказала, што яму тэрмінова патрэбная аперацыя. Яе маглі правесці ў Берліне.

Сёння ў берлінскай клініцы “Шарытэ” правялі гэтую аперацыю. Яна прайшла паспяхова.

Пасля аперацыі плануюць адкрыць новы збор грошай на рэабілітацыю Віталя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі