Як зрабіць так, каб грошы для палітвязняў не аселі ў фондах: адказ хэйтарам

Беларусы супраць гвалту / Еўрарадыё

Беларусы супраць гвалту / Еўрарадыё

— Збор завершаны, але мне працягваюць пісаць людзі, якія па нейкіх прычынах не змаглі адправіць данаты на выходных. Але хацелі б дапамагчы, — расказвае Еўрарадыё ініцыятар Марафону салідарнасці з сем'ямі палітвязняў "Нам не ўсё адно!" Вольга Гарбунова.

За два дні беларусы сабралі 576 тысяч еўра. Ніхто з арганізатараў і не марыў пра такую суму. З іншага боку, ахвяраванні зрабілі толькі 11 420 чалавек — і гэта зусім няшмат на фоне сотняў тысяч, якія пакінулі Беларусь праз рэпрэсіі. Ці можна лічыць, што кампанія паспяховая? Вось што адказвае на гэта сама Вольга Гарбунова:

Как сделать, чтобы деньги для политзаключенных не осели в фондах: ответ хейтерам
Вольга Гарбунова / Белсат

— Сапраўды, калі збор быў завершаны, стала відаць, што ў марафоне прыняло ўдзел не так шмат людзей. Але яны адпраўлялі даволі вялікія сумы.

Пры гэтым сярод іх шмат беларусаў, якія не выехалі з краіны. Каб перавесці грошы, яны звярнуліся па дапамогу да сваіх сяброў ці блізкіх за мяжой — гэтыя людзі, магчыма, пералічылі па некалькі данатаў.
Асабіста я лічу, што гэта ў любым выпадку вялікая перамога для нас усіх. А таксама нагода падумаць, як у далейшым выбудоўваць працу з незалежнымі СМІ.
Відавочна, што працы наперадзе шмат і нам трэба кожны раз шукаць новыя каналы камунікацыі, новыя фарматы, каб натхняць падключацца да дапамогі яшчэ больш беларусаў, каб людзі, якія з'ехалі з краіны, не дыстанцыяваліся.

 

— Тым не менш, чаму столькі беларусаў праігнаравала марафон? Займаюцца ўладкаваннем асабістага жыцця за мяжой ці проста няма грошай?

— Я ўпэўненая, што няма адной прычыны, якая б патлумачыла сітуацыю. Тут цэлы букет праблем. Па-першае, гэта безумоўна вельмі цяжкі ментальны стан беларусаў пасля падзей 2020 года. З кожным годам ён горшае.

Па-другое, людзям давялося кінуць усё сваё колішняе жыццё і бегчы ў іншыя краіны. Тут могуць быць цяжкасці і з адаптацыяй, і з пошукам новай працы, і з аднаўленнем нейкага звыклага ўзроўню жыцця. Напэўна, варта яшчэ сказаць, што тэма палітвязняў вельмі цяжкая. Шмат у каго сядзяць у турмах родныя, сябры ці калегі, і ўсё гэта вельмі трыгерыць, а чалавеку ўласціва бараніць сваю псіхіку. Людзі пачынаюць дыстанцыявацца, перастаюць чытаць навіны пра гвалт і катаванні. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі