Мінскі заапарк заклікаў беларусаў падзяліцца з жывёламі лішкамі ўраджаю
Жыхар мінскага заапарка
Чарэшня, кабачкі, слівы, грушы, яблыкі, гарбузы, кроп, агрэст — мінскі заапарк заклікаў беларусаў прыносіць лішкі ўраджаю. Але з адной умовай:
"Адзінае, пра што мы просім, не прывозіць сапсаваныя ягады. Садавіна і гародніна — яны павінны быць свежымі!" — папрасіла адміністрацыя заапарка.
Падарункі для насельнікаў звярынца прымаюць у буднія дні з 8:00 да 16:00. Трэба ісці на службовы ўваход з боку вуліцы Убарэвіча.
Дарэчы, гэта не першая акцыя заапарка, якая прадугледжвае дабрачынную калабарацыю з грамадзянамі. Такія акцыі праводзяцца і восенню, калі беларусы гатовы падзяліцца бульбай, капустай, морквай, кукурузай і іншай агароднінай, вырашчанай на лецішчах ці агародах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.