На допыт у Брэсце выклікалі памерлую некалькі месяцаў таму жанчыну
У Брэсце на допыт у Следчы камітэт выклікалі Марыну Сіліч. Як адзначае "Белсат", жанчына памерла некалькі месяцаў таму — у ноч з 2 на 3 лістапада 2020 года. Тым не менш на допыт да следчага А. Юркевіча яна павінна прыйсці ў якасці сведкі 19 сакавіка.
Яе сын Ілля Сіліч 20 верасня ўдзельнічаў у акцыі пратэсту ў Брэсце. Сілавікі затрымалі яго і моцна збілі, а потым пачалі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 363 ("Супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў").
У выніку хлопец быў вымушаны з’ехаць за мяжу. Аднак ён па-ранейшаму мае актыўную грамадзянскую пазіцыю: ён удзельнік платформы "Сход".
"Што тут сказаць, гэта проста абуральна і спланаваны акт ціску на мяне праз родных", — так пракаментаваў Ілля Сіліч позву, якую выпісалі яго памерлай маці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.