На Гродзеншчыне зменшаць памеры памежнай зоны

Неўзабаве Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт павінен прыняць рашэнне, якім будзе вызначаная новая памежная зона. Яе глыбіня павінна паменшыцца.  Як адзначыў БелаПАН, абласныя выканкамы ўсталёўваюць межы памежнай зоны па прапановах Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Пакуль невядома, захаваецца або не захаваецца ў новым рашэнні колькасць населеных пунктаў, якія знаходзяцца ў межах памежнай зоны. Аднак ужо цяпер вядома, што за яе межы будуць вынесеныя некаторыя населеныя пункты, самы буйны з якіх — пасёлак Парэчча, размешчаны на поўначы Гарадзенскага раёна зблізку межы з Літвой. У той жа час на некаторыя вёскі плануецца, наадварот, распаўсюдзіць рэжым памежнай зоны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі