На мінскім прадпрыемстве “Тэрмаблок” замест заробкаў “даюць па 100 рублёў”

На мінскім прадпрыемстве “Тэрмаблок” замест заробкаў “даюць па 100 рублёў”

На мінскім прадпрыемстве “Тэрмаблок” ёсць праблемы з выплатай заробкаў: супрацоўнікам “даюць па 100 рублёў”, а калі яны пачынаюць скардзіцца, то проста звальняюць. Пра гэта стала вядома падчас наўпроставай тэлефоннай лініі са старшынёй Мінгарсавета дэпутатаў Васілём Панасюком, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”. Размову з грамадзянамі ён правёў 2 снежня.

Таксама паступіла скарга на праблемы з выплатай заробкаў на Мінскім заводзе аўтаматычных лініяў — там не плацяць з ліпеня. Пры гэтым рабочыя павінны працаваць у неацепленых цэхах.

Пра тое, што ў некаторых арганізацыях Мінска штомесяц выяўляюць выпадкі запазычанасці па заробках, раней паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення сацыяльнага партнёрства і працоўных адносінаў апарата савета федэрацыі прафсаюзаў Дзмітрый Шаўчук. Раней кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава паставіла задачу ліквідаваць запазычанасць па заробках у Мінску, нагадвае TUT.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі