На пятніцу ў Беларусі прагназуюцца мокры снег і дождж

У пятніцу, 12 снежня, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Вецер будзе паўднёва-заходні памяркоўны, удзень месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях моцны.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад 0 да 5 градусаў ніжэй за нуль, у дзённыя — ад мінус 2 да плюс 4.

Як паведамляла Еўрарадыё, у бліжэйшыя дні заходнюю частку Беларусі закране цыклон "Аляксандра". Ён больш магутны за цыклон "Хаўер", які абрынуўся на нашу краіну ў сакавіку 2013-га. Аднак, як чакаецца, сур'ёзнай шкоды "Аляксандра" не павінна прынесці, яна пойдзе на расійскі Санкт-Пецярбург.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі