На волю выйшаў журналіст Уладзімір Чудзянцоў

Уладзімір Чудзянцоў, 24 кастрычніка 2024-га

Уладзімір Чудзянцоў, 24 кастрычніка 2024-га / Telegram

24 кастрычніка на волю выйшаў журналіст Уладзімір Чудзянцоў. Ён быў у зняволенні з канца 2019 года, цалкам адбыў тэрмін. Фота Чудзянцова апублікаваў Раман Пратасевіч.

Уладзіміра Чудзянцова затрымалі на мяжы, калі ён ехаў у Польшчу. У яго рэчах мытнікі нібыта знайшлі марыхуану. Чудзянцоў заявіў, што наркотыкі яму падкінулі.

У лістападзе 2020 года журналіста асудзілі. Суд Заводскага раёна Мінска прызнаў яго вінаватым у "захоўванні парнаграфічных матэрыялаў з мэтай распаўсюду і распаўсюдзе іх заведама непаўналетняму" і ў "набыцці і захоўванні наркотыкаў без мэты збыту і ў спробе перавозу наркотыкаў праз мяжу". Уладзіміру Чудзянцову прызначылі шэсць з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Аднак адзін год яму скасавалі па амністыі. 

У 1990-х Чудзянцоў (які тады меў прозвішча Зуеў) адзначыўся палітычнымі пасквілямі на прадстаўнікоў беларускай апазіцыі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі