На вуліцы Зыбіцкай у Мінску зачыняюцца некалькі вядомых установаў

Паб Malt & Hops / officelife.media
Паб Malt & Hops / officelife.media

На тусовачнай вуліцы Зыбіцкай у Мінску зачыняюцца адразу некалькі вядомых установаў, паведамляе officelife.media.

Паб Malt & Hops, які працаваў там з 2014 года, у мінулую нядзелю апошні раз прымаў наведвальнікаў. Цяпер адтуль вывозяць маёмасць.

Побач зачыніўся гастрабар "Лес", а ў красавіку заканчваецца тэрмін арэнды ў бара "Чардак". Мяркуецца, што памяшканне таксама вызваліцца.

Прычынай такога масавага закрыцця называюць памяншэнне колькасці людзей, якія прыходзяць на Зыбіцкую, а таксама зніжэнне іх плацежаздольнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі