Над Амерыкай лятаў бамбардзіроўшчык з ядзернымі ракетамі

Ракеты з ядзернымі боегалоўкамі былі памылкова пастаўлены на бамбардзіроўшчык "Б-52", які здзейсніў пералёт з адной вайсковай базы на іншую. Пра гэта паведаміла амерыканскае выданне "Military times" са спасылкай на вайсковага прадстаўніка ЗША, які пажадаў застацца неназваным.

Гэты самалёт перасёк Злучаныя штаты з поўначы на поўдзень, вылецеўшы з базы Мінот у Паўночнай Дакоце і прызямліўшыся на вайсковай базе Барксдэйл у Луізіяне.

Тое, што на ўзбраенне бамбардзіроўшчыка на час гэтага палёту былі пастаўленыя баявыя ядзерныя ракеты, высветлілася толькі пасля прызямлення. Прэзідэнт ЗША Джордж Буш быў неадкладна праінфармаваны аб здарэнні.

“Інтэрфакс”