“Нафтан” пацярпеў буйную паразу ад “Мінска” (відэа)

6 ліпеня завяршыўся 16-ты тур першынства краіны сярод каманд вышэйшай лігі. “Мінск”, які ўвесь час знаходзіцца ў ніжняй палове турнірнай табліцы, сёння даволі нечакана адзначыўся хуткімі галамі. На 5-й хвіліне лік адкрыў Іван Маеўскі, а праз дзве хвіліны поспех каманды паўтарыў Аляксандр Макась. Пад канец першага тайма, на 43-й хвіліне Макась зрабіў дубль. У другім тайме адзначыўся Прэдгар Ранджэловіч (54).

Мінскае “Дынама” сёння прымала “Гомель” і сціпла выйграла — 1:0. Гэтая перамога дазволіла камандзе Уладзіміра Жураўля вярнуцца на першае месца ў турнірнай табліцы і адсунуць на другі радок БАТЭ.

Нагадаем вынікі іншых матчаў гэтага тура: БАТЭ — “Дынама” (Брэст) — 4:0, “Слуцк” — “Белшына” — 1:0, “Тарпеда-БелАЗ” — “Нёман” — 1:0, “Шахцёр” — “Дняпро” — 1:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі