НАК у курсе сітуацыі з Далідовічам, але ўмешвацца не будзе

НАК у курсе сітуацыі з Далідовічам, але ўмешвацца не будзе

У Нацыянальным алімпійскім камітэце сочаць за сітуацыяй з беларускім лыжнікам Сяргеем Далідовічам. Два месяцы таму спартсмен страціў месца ў складзе зборнай і падртымку Міністэрства спорта. Каб паехаць на Алімпіяду ў Пхёнчане, ён абвясціў краўдфандынгавую кампанію. Так Далідовіч, для якога гэтыя гульні могуць стаць сёмымі ў кар'еры, хоча ўпэўніцца, ці патрэбныя яго высілкі і яго вынікі яшчэ хаця б каму-небудзь.

Але ўплываць на сітуацыю НАК не будзе: гэта супярэчыць прынцыпам арганізацыі.

"За нацыянальную каманду мы адказваем ад моманту, калі яна сфарміраваная. Адказваем за дастаўку, пражыванне, амуніцыю. Але на пытанні складу каманды і на пытанні ўнутры федэрацый мы не ўплываем. Гэта абсалютна незалежныя суб'екты", — распавёў Еўрарадыё генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Анатоль Котаў.

За 4 дні на падрыхтоўку Сяргея Далідовіча да зімовай Алімпіяды 2018 года ахвяравалі грошы амаль 100 чалавек. Сабрана 4 тысячы рублёў — 13% ад сумы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі