NASA абяцае Еўропе самае спякотнае лета ў гісторыі

Самае спякотнае лета за ўвесь час метэаназіранняў будзе сёлета ў Еўропе. З такім прагнозам выступілі навукоўцы з Нацыянальнага ўпраўлення ЗША па аэранаўтыцы і даследаваннях касмічнай прасторы.
"За апошнія 12 месяцаў сярэднесуткавая тэмпература атмасферы Зямлі была самай высокай за ўсе папярэднія 130 гадоў, — цытуе словы кіраўніка працоўнай групы прафесара Джэймса Хансэна УНІАН. — А за перыяд студзень-красавік 2010 года тэмпература ўшчыльную набліжаецца да абсалютных рэкордных паказчыкаў. Матэматычныя мадэлі паказваюць, што тэмпература будзе ўзрастаць і ў наступныя месяцы".

Навукоўцы мяркуюць, што спякотнае надвор'е з'яўляецца наступствам зменаў у руху цёплых плыняў Ціхага акіяна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі