Насельніцтва Бабруйску расце за кошт прыезджых

У Бабруйску смяротнасць большая за нараджальнасць, але колькасць жыхароў гораду працягвае расці.  Так, па звестках статыстычнага аддзела Бабруйска і Бабруйскага раёна, за першыя два месяцы 2010 года ў Бабруйску памерлі 419 чалавек, нарадзіліся – 341. Але агульная колькасць насельнікаў горада і раёна павялічылася за кошт прыезджых - як іншагародніх, так і замежнікаў.

За гэты перыяд у горад на сталае месца жыхарства прыехалі 507 чалавек з іншых гарадоў, а з іншых краін яшчэ 169 чалавек, паведамляе “Бабруйскі кур’ер”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі