Навагоднюю ялінку ў Брэсце сёлета ўпрыгожаць футбольным мячом
Навагоднюю ялінку ў Брэсце сёлета ўпрыгожаць футбольным мячом. Гэта футбалістам брэсцкага "Дынама" паабяцаў кіраўнік гарвыканкама Аляксандр Рагачук.
5 снежня кіраўніцтва горада павіншавала футбалістаў, якія сёлета сталі чэмпіёнамі краіны. Рагачук згадаў, што сёлета святкавалася 1000-годдзе Брэста.
"Вядома, мы меркавалі, што наш горад у 2019 годзе будзе прыгожым, абноўленым і вядомым. У прынцыпе, усё так і атрымалася. Але толькі самыя смелыя аптымісты ў 2016 годзе меркавалі, што ў год тысячагоддзя Брэста ў нас будзе футбольная каманда — чэмпіён Беларусі. Але гэта стала явай!" — перадае яго словы газета "Вечерний Брест".
Пасля гэтага кіраўнік гарвыканкама і паведаміў пра незвычайнае ўпрыгожанне, якое з'явіцца на навагодняй ялінцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.