Навошта Лукашэнка ператварыў сэкс-гвалтаўнікоў у тэрарыстаў

Гвалт у Беларусі цяпер паўсюль / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Гвалт у Беларусі цяпер паўсюль / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Нядаўна адбылася кур'ёзная сітуацыя. Спачатку намеснік міністра працы і сацабароны Валерый Кавалькоў заявіў, што праблема хатняга гвалту ў Беларусі не настолькі вострая, каб прымаць спецыяльны закон, а потым Лукашэнка сабраў нараду па нацыянальнай бяспецы, дзе запатрабаваў "выкарчоўваць" з грамадства гвалт над жанчынамі і дзецьмі "самымі жорсткімі метадамі".

Гэта "як барацьба з тэрарызмам" — дадаў ён.

Па выпадковым супадзенні (ці не), нарада прайшла пасля выхаду матэрыялу на Еўрарадыё, дзе спецыялістка па гендары Юлія Міцкевіч правяла паралель паміж хатнім гвалтам і гвалтам сілавікоў, якое адбываецца з адабрэння дзеючых уладаў.

Мы пагаварылі з нашай эксперткай яшчэ раз, каб разабрацца, навошта Лукашэнка раптам гучна нагадаў пра праблему гвалту, якая, па словах Кавалькова, востра ў краіне не стаіць.

Зачем Лукашенко превратил секс-насильников в террористов

Юлія Міцкевіч: Найперш варта звярнуць увагу на тое, дзе Лукашэнка вырашыў пагаварыць пра гвалт. Гэта нарада з прадстаўнікамі сілавога блока. Асноўная тэма сустрэчы тычылася пытанняў нацыянальнай бяспекі, тэрарызму, працы ў цэлым сілавікоў і ўсяго, што з гэтым звязана.

Лукашэнка кажа пра клопат, я б падкрэсліла, — псеўдаклопат, бо нічога новага ў ягоных заявах няма. Гэткая патрыярхальна-мачысцкая рыторыка ўласцівая яму.

З аднаго боку ён кажа пра клопат аб людзях, якія маюць патрэбу ў ёй — дзецях і жанчынах. З іншага — звяртаецца да нейкіх мужыкоў, якія сядзелі на нарадзе, і з якімі ён сябе ідэнтыфікуе. Там сядзелі мужыкі — ахоўнікі гэтай краіны, якія павінны, відаць, аб усіх гэтых людзях клапаціцца.

Але самае галоўнае, Лукашэнка гаворыць на гэтую тэму ў разрэзе з тэрарызмам. Спачатку, напрыклад, ён нагадвае пра выдатна выкананую аперацыю па злову гродзенскага тэрарыста, які нібыта збіраўся здзейсніць нейкія тэракты, быў абясшкоджаны і забіты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі