"Гвалт у Беларусі цяпер паўсюль". Чаму чыноўнікі супраць закона?

Спыніце хатні гвалт / freepik.com
Спыніце хатні гвалт / freepik.com

Намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў заявіў у інтэрв'ю "Позірку", што праблема хатняга гвалту ў Беларусі не стаіць настолькі востра, каб гаварыць пра неабходнасць у спецыяльным законе.

"Спецыяльны закон проста неабходны. Гвалт у Беларусі цяпер паўсюль, і ніколі не ведаеш, па сутнасці, адкуль табе прыляціць", — каментуе Еўрарадыё словы чыноўніка гендарная экспертка Юлія Міцкевіч.

Разам з суразмоўніцай разбіраемся, чаму чыноўнікі так супраціўляюцца прыняццю закона і ў якой сітуацыі знаходзяцца беларусы, якім ён мог бы дапамагчы.

“Насилие в Беларуси теперь повсюду”. Почему чиновники против закона?
Юлія Міцкевіч / фото: Gvidas Kovėra

Юлія Міцкевіч: У першую чаргу я хачу сказаць, што ўсё, пра што пасля 2020 года гавораць беларускія чыноўнікі, часцей за ўсё адпавядае запытам тых, хто іх прызначае і каму яны служаць, але ніякім чынам не запытам і інтарэсам звычайных людзей. Таму нічога новага ў іх заявах няма. Мы ведаем, што ў 2018-м падрыхтаваны законапраект аб хатнім гвалце зарубіў асабіста Аляксандр Лукашэнка. З тых часоў нічога не змянілася.

Я нават не ведаю, як гэта каментаваць... Хатні гвалт — гэта праблема. Ёсць нават афіцыйныя лічбы, якія гэта даказваюць. Але трэба разумець, што ў Беларусі існуе праблема са статыстыкай. Яе хаваюць не толькі па гэтай тэме.

Праблема са статыстыкай па хатнім гвалце існавала і раней, таму што, па-першае, няма агульнай базы па фактах хатняга гвалту, па-другое, гэтыя дадзеныя збіраюцца фрагментарна. У дадатак праводзіць даследаванні падчас рэпрэсій, якія адбываюцца ў Беларусі,  — значыць не атрымаць рэпрэзентатыўныя звесткі. Людзі проста баяцца казаць пра сваю бяду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі