Вольга Гарбунова пра першыя крокі ў Аб'яднаным пераходным кабінеце

Вольга Гарбунова / Дзмітрый Дзмітрыеў / "Новы час"
Вольга Гарбунова / Дзмітрый Дзмітрыеў / "Новы час"

26 cнежня Святлана Ціханоўская прадставіла грамадскасці прадстаўніцу Аб'яднанага пераходнага кабінету па сацыяльных пытаннях. Ёй стала Вольга Гарбунова — былая палітзняволеная і актывістка, яна 20 гадоў абараняла правы жанчын і дапамагала беларускам, пацярпелым ад хатняга гвалту. 

Чаму вырашэнне сацыяльных пытанняў мусіць стаць не менш істотным для дэмсілаў, чым вырашэнне праблем палітычных? Як патрабаваць ад рэжыму вызвалення палітвязняў? Расія і Беларусь — краіны, дзе няма закону аб супрацьдзеянні хатняму гвалту і краіны-агрэсары ў вайне супраць Украіны. Наколькі гэтыя моманты ўзваемазвязаныя? Што рабіць ахвярам хатняга гвалту ў Беларусі, калі праваахоўнікі сталі сілавікамі? Як мераць сітуацыю з хатнім гвалтам у краіне, дзе знічшаны ўсе НДА, якія гэтым займаліся? 

Пра гэта ды іншае гаворым з Вольгай Гарбуновай у жывым эфіры Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі