Мінскага токара аштрафавалі за зламаны палец былой жонкі на 4000 рублёў
Эпізод хатняга гвалту разглядаўся ў судзе (ілюстрацыйнае фота)
Мінскага токара аштрафавалі за зламаны палец былой жонкі на 4000 рублёў. Таксама ён павінен выплаціць на карысць пацярпелай 2000 рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды. Суд прызнаў 47-гадовага мужчыну вінаватым у "наўмысным прычыненні менш цяжкага цялеснага пашкоджання", піша minsknews.by.
Канфлікт у сям'і здарыўся ў 2022 годзе. Мужчына не менш за два разы кінуў у жонку абуткам, але не патрапіў. Тады ён нанёс удар па галаве, яна прыкрылася рукамі, з-за чаго адзін палец быў зламаны. Усё гэта зняла на відэа дачка.
Жанчына звярталася з заявай у міліцыю, але ў выніку не захацела, каб мужа прыцягвалі да крымінальнай адказнасці. Справу распачалі праз два гады. На той час яны ўжо былі ў разводзе. Мужчына сваёй віны не прызнаў. Паводле яго слоў, былая жонка помсціць яму за тое, што меў намер падзяліць сумесна нажытую ў шлюбе кватэру.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.