У вёсцы Тарасаўка прадаюць участак з асабістым востравам
Участак з востравам
Аб'яву аб продажы ўчастка ў вёсцы Тарасаўка заўважыў тэлеграм-канал "Будні рыэлтара. Мінск".
"Прадаецца 2 унікальныя зямельныя ўчасткі агульнай плошчай 0,67 га для пабудовы і абслугоўвання жылога дома (25 сотак) і для асабістай падсобнай гаспадаркі (42.32 соткі)", — напісана ў аб'яве.
Участак размешчаны ў канцы вёскі, за плотам — рака Сха. На тэрыторыі — свой вадаём з востравам і бетонным мастом да яго. Сажалка крынічная, таму мае пастаянны прыток свежай і чыстай вады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.