Немцам нагадалі пра беларускую цыбулю ад Ёрга Дорнау

Акцыя мастака hutkasmachnaa

Акцыя мастака hutkasmachnaa / з акаўнту @hutkasmachnaa ў Інстаграме

У Берліне адбылася акцыя, мэтай якой было нагадаць немцам пра рэгіянальнага дэпутата Ёрга Дорнау і беларускіх палітвязняў. Зладзіў яе мастак hutkasmachnaa.

"Калі раптам вы адчулі, што вашыя слёзы сталі занадта горкія — мабыць, уся справа ў беларускай цыбулі ад Ёрга Дорнау з AfD",напісаў мастак на ўлётках па-нямецку і па-беларуску. Гэтыя ўлёткі ён размясціў на паліцах з цыбуляю ў крамах, а таксама на вулічных слупах.

Ёрг Дорнау — дэпутат саксонскага парламента ад правапапулісцкай партыі AfD і сузаснавальнік беларуска-нямецкай кампаніі "Цыбулька-Бел". Як высветлілі журналісты, на яго цыбульныя платнацыі пад Лідай рэгулярна прывозяць працаваць беларускіх вязняў, у тым ліку палітычных.

Калі інфармацыя пра гэта з'явілася ў СМІ, ад Дорнау паспяшаліся адмовіцца нават яго паплечнікі па партыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі