“Неверагодныя”: гісторыя журналісткі, якую пасадзілі за нуль праміле

.
.

Журналістка TUT.by Кацярына Барысевіч правяла ў зняволенні 6 месяцаў нібыта за разгалашэнне медыцынскай таямніцы. Дзяўчына напісала, што ў крыві актывіста Плошчы Перамен Рамана Бандарэнкі, які памёр пасля затрымання невядомымі ад траўмаў, не было алкаголю.

"Справа пра нуль праміле" стала сенсацыйнай. Калі ў судзе агучылі прысуд, некаторыя з палёгкай уздыхнулі, маўляў, — хаця б не тры гады. Аднак Каця перакананая, што не павінна была сядзець у калоніі і дня.

У праграме "Неверагодныя" журналістка расказвае, як яе падтрымлівалі і працягваюць падтрымліваць навакольныя людзі, а таксама пра тое, як можна заставацца аптымісткай нават пасля адседкі.

 

"Неверагодныя" — праграма на Еўрарадыё, у якой мы размаўляем са шчырымі, яркімі, самабытнымі беларусамі, якія не баяцца рызыкаваць у імя светлай будучыні сваёй краіны. Нашы героі — гэта людзі, упэўненыя, што барацьба за свабоду, правы чалавека, незалежнасць сёння залежыць ад кожнага з нас. Яны не саромеюцца гаварыць на вострыя тэмы, адкрыта заяўляюць пра сваю грамадзянскую пазіцыю, робяць крокі ў бок пераменаў і натхняюць на іх усіх нас.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі