Незалежных журналістак зноў выклікаюць на допыты
На 28 красавіка Наталлю Радзіну, Ірыну Халіп, Святлану Калінкіну і Марыну Коктыш выклікалі ў Першамайскі РУУС Мінску. Як паведамляе прэс-служба БАЖ, журналістак збіраюцца азнаёміць з экспертызай забраных у іх камп'ютараў.
Нагадаем, што ператрусы і канфіскацыя камп'ютараў адбываліся пад нагодай расследавання крымінальнай справы па факце паклёпу ў СМІ на начальніка ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці Івана Каржа.
Нагадаем, што ператрусы і канфіскацыя камп'ютараў адбываліся пад нагодай расследавання крымінальнай справы па факце паклёпу ў СМІ на начальніка ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці Івана Каржа.