Нобелеўскую прэмію па хіміі атрымалі навукоўцы, згаданыя ў "памылковай рассылцы"
Мунгі Бавендзі, Луіс Брус і Аляксей Якімаў
Нобелеўскую прэмію па хіміі атрымалі навукоўцы, згаданыя ў "памылковай рассылцы". Мунгі Бавендзі, Луіс Брус і Аляксей Якімаў адзначаныя за "за распрацоўку метаду стварэння квантавых кропак" (ён выкарыстоўваецца ў медыцыне).
"Фізікі даўно ведалі, што тэарэтычна ў наначасціц могуць узнікаць квантавыя эфекты, якія залежаць ад памеру, але ў той час было практычна немагчыма ляпіць іх у нанапамерах. Таму мала хто верыў, што гэтыя веды знойдуць практычнае прымяненне", —тлумачыць Нобелеўскі камітэт.
У сераду Нобелеўскі камітэт памылкова разаслаў інфармацыю пра будучых лаўрэатаў прэміі па хіміі. У лісце гаварылася, што ўзнагарода прысуджаная амерыканскім навукоўцам Мунгі Бавендзі і Луісу Брусу, а таксама амерыканскаму (а да 1999-га расійскаму) навукоўцу Аляксею Якімаву. Прадстаўнікі акадэміі пазней заявілі, што яны яшчэ не збіраліся і не вызначалі імёны атрымальнікаў нобелеўскай прэміі. У выніку нічога не змянілася.
5 кастрычніка назавуць нобелеўскага лаўрэата па літаратуры.
WATCH LIVE: Join us for the 2023 Nobel Prize in Chemistry announcement.
— The Nobel Prize (@NobelPrize) October 4, 2023
Hear the breaking news first.
Where are you watching from?#NobelPrize https://t.co/FPjZQDMvQe
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.