Новую ўспышку чумы свіней падазраюць у Веткаўскім раёне

У прыватнасці, жыхароў Няглюбскага і Вяліканемкаўскага сельсаветаў папярэдзілі пра магчымасць заражэння быдла і парэкамендавалі забіць свіней. На Веткаўскай раённай ветстанцыі БелаПАН паведамілі, што ўспышкі захворвання АЧС няма, ёсць толькі падазрэнні. Спецыялісты цяпер праводзяць маніторынг сітуацыі на сельскагаспадарчых прадпрыемствах памежных з Расіяй вёсках.

Загаду ліквідаваць свіней на прыватных падворках не было, гэта былі толькі рэкамендацыі. Мясцовыя чыноўнікі амаль не каментуюць сітуацыю. Старшыня Вяліканемкаўскага сельсавету Уладзімір Соніч сказаў БелаПАН: “Людзі дзейнічаюць згодна з абстаноўкай, з разуменнем, панікі няма”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі