Па-беларуску ў 2022 годзе выйшла 12% найменняў кніг

Беларускія кнігі

Беларускія кнігі / zviazda.by

У 2022 годзе па-беларуску ў РБ было выпушчана 12,43% — менш за 1/8 найменняў кніг. Гэта заўважыў тг-канал "Позірк", вывучаючы Канцэпцыю развіцця нацыянальнай культурнай прасторы на 2024-2026 гады.

Паводле звестак Мінкульта, у 2022 годзе ў Беларусі выпушчана 8586 найменняў кніг і брашур агульным накладам 20,13 мільёна асобнікаў. На аднаго жыхара прыпадае, такім чынам, 2,2 кнігі. Сярэдні наклад адной кнігі складае 2,35 тысячы асобнікаў.

На беларускай мове летась выйшла 1067 найменняў кніг і брашур. Іх наклад склаў 2,83 мільёна экзэмпляраў.

Між тым дзясяткі кніг у Беларусі прызнаныя "экстрэмісцкімі". Часцей за ўсё гэта кнігі па гісторыі Беларусі, а таксама шэраг выданняў мастацкай літаратуры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі