Па падазрэнні ў "мінаванні" школ у Маладзечне затрымалі дваіх чалавек

Іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя.

Учора ўвечары з'явілася інфармацыя пра першага затрыманага. Яго падазравалі ў пагрозах арганізаваць выбух у школах Маладзечна. Мяркуецца, што менавіта гэты чалавек мог разаслаць дырэктарам 10 школ горада лісты, у якіх патрабаваў 10 тысяч долараў.
 

Нагадаем, здарэнне адбылося раніцай у чацвер. У 11.30 у праваахоўныя органы звярнуўся дырэктар адной са школ Маладзечна і паведаміў, што да яго прыйшоў ліст, у якім на вузкай папяровай стужцы было надрукавана: "У вашай школе закладзеная бомба, яна выбухне, і загінуць дзеці. На электронны кашалёк перавядзіце 10 тысяч долараў і гэтага не адбудзецца".

Падобныя лісты прыйшлі яшчэ ў 9 навучальных установаў Маладзечна (усе яны былі адпраўленыя па пошце з гэтага ж горада). Эвакуацыю было вырашана зрабіць ва ўсіх школах і гімназіях. Дзяцей адправілі дахаты, школы ачапілі. У Маладзечна былі выкліканыя спецпадраздзяленне МУС "Алмаз", групы размінавання ўнутраных войскаў. Аднак да 16.30 высветлілася, што ніякіх выбуховых прыстасаванняў не было.

"Тэрарыстам" пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Маладзечанская школа атрымала запознены ліст ад "тэрарыстаў" (відэа)

Фотарэпартаж з Маладзечна, дзе школы атакавалі "тэрарысты"
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі