Маладзечанскі "мінёр" атрымаў 4 гады зняволення

31-гадовага мужчыну прызналі вінаватым у заведама ілжывым паведамленні пра падрыхтоўку выбуху, якое стала прычынай стратаў у буйным памеры.



Таксама ў прысудзе гаворыцца, што жыхар Маладзечна атрымаў несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі. Чатыры гады зняволення ён правядзе ў папраўчай калоніі ва ўмовых узмоцненага рэжыму, паведамляе БЕЛТА.



Нагадаем, у верасні мінулага года 11 школаў Маладзечна атрымалі па пошце лісты з патрабаваннем перавесці 10 тысяч долараў на электронны рахунак. Аўтар пагражаў у выпадку невыканання патрабаванняў узарваць у школах бомбы. Была праведзеная эвакуацыя школьнікаў і настаўнікаў, з Мінска прыехалі сапёры і супрацоўнікі спецслужбаў, аднак нічога знойдзена не было.



Дарэчы, зламыснік-электрамантажнік няўдала спрабаваў падставіць былога мужа каханай.
 


Фотарэпартаж з Маладзечна, дзе школы атакавалі "тэрарысты"


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі