Пачаўся суд над маладзечанскім "мінёрам"

Нагадаем, здарэнне адбылося ў верасні мінулага года. Зламыснік разаслаў у школы Маладзечна па пошце лісты, якія ўтрымлівалі звесткі аб мініраванні. Ён патрабаваў 10 тысяч долараў, каб бомба не ўзарвалася і не загінулі дзеці. Ва ўсіх школах адбылася эвакуацыя, будынкі правяралі спецыялісты і нічога падазронага не знайшлі.

У выніку праваахоўнікі затрымалі зламысніка, рабочага адной з мясцовых будаўнічых фірмаў. Ён з помсты спрабаваў скампраметаваць свайго знаёмага, але нічога з гэтага не выйшла. Мужчыне пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
 

Працэс праходзіць у судзе Маладзечанскага раёна, ў чацвер ідзе допыт сведкаў.
 

Фотарэпартаж з Маладзечна, дзе школы атакавалі "тэрарысты"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі