Мінчук выштурхаў з кватэры прыстава, якая хацела арыштаваць яго кампутар

Судовыя выканаўцы / ілюстрацыйнае фота

Судовыя выканаўцы / ілюстрацыйнае фота / vitvesti.by

Мінчук выштурхаў з кватэры судовую выканаўцу, якая хацела арыштаваць яго кампутар. Гэтая гісторыя адбылася ў сталічным мікрараёне Чыжоўка.

У вечаровы час у кватэру на вуліцы Убарэвіча прыйшлі дзве супрацоўніцы аддзела прымусовага выканання (АПІ). Яны прад'явілі пасведчанні і сабраліся праверыць маёмасць 33-гадовага мужчыны, бо з 2019 года ў яго былі непагашаныя штрафы.

Адна з супрацоўніц вырашыла накласці арышт на камп'ютар. Гэта абурыла жыхара кватэры. Ён стаў выштурхоўваць жанчыну з пакоя, а пасля ўзяў за талію і вынес на лесвічную пляцоўку. Яе калега тым часам выклікала міліцыю.

На мужчыны завялі крымінальную справу. Ён прызнаў віну і раскаяўся, і нават папрасіў прабачэння ў пацярпелай. Суд прызнаў яго вінаватым у гвалце ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвала службовыя абавязкі, і пакараў 1,5 гадамі "хатняй хіміі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі